Літва хоча перанесці склады з запасамі прадуктаў і паліва далей ад Беларусі
Белорусско-литовская граница / Euroradio
Да 2027 года Літва плануе перанесці склады, на якіх захоўваюцца аварыйныя запасы прадуктаў харчавання, паліва і іншых тавараў, далей ад мяжы з Беларуссю.
Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр па кіраванні крызіснымі сітуацыямі Літвы, піша мясцовае выданне LRT.
Больш за палову запасаў, якія захоўваюцца на складах паблізу беларускай мяжы, ужо перавезены ў цэнтральную частку Літвы. Да 2027 года ў цэнтральнай і паўночнай частках краіны плануюць пабудаваць яшчэ два новыя склады, каб адвезці туды астатнюю частку запасаў.
Дзяржаўны рэзерв выкарыстоўваецца ў надзвычайных або крызісных сітуацыях, а таксама ў выпадку мабілізацыі, абвяшчэння надзвычайнага становішча або вайны.
Дакладныя месцы захоўвання запасаў, а таксама іх колькасць з’яўляюцца сакрэтнай інфармацыяй.