Літва можа адказаць на магчымую нацыяналізацыю літоўскага бізнесу ў Беларусі

Улады Беларусі пагражаюць нацыяналізацыяй / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Улады Беларусі пагражаюць нацыяналізацыяй / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Літва можа адказаць на магчымую нацыяналізацыю літоўскага бізнесу ў Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Відмантас Янулявічус. Пагрозы Аляксандра Лукашэнкі нацыяналізаваць кампаніі з "несяброўскіх краін" ён называе "пустымі словамі" і пагрозамі (праўда, у Вільні ўжо ведаюць пра "неабгрунтаваныя падатковыя праверкі" некаторых кампаній). Аднак калі яны раптам стануць рэальнасцю, Янулявічус прапануе выкарыстаць для кампенсацыі страт інвестараў і сродкаў фізічных асобаў замарожаныя сродкі беларускіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі ЕС. Пакуль жа прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы лічыць, што пазіцыя афіцыйнага Мінска будзе садзейнічаць далейшаму спыненню эканамічных сувязяў, якія яшчэ засталіся, піша Delfi.

"У выпадку, калі нашы кампаніі будуць нацыяналізаваныя, гэта абавязкова прывядзе да іску ў Еўракамісію, калі мы будзем вымушаныя прасіць Беларусь і Расію кампенсаваць нашым кампаніям, нашым сябрам, як членам ЕС, сродкі, за кошт тых сродкаў, якія сёння замарожаныя", — кажа Відмантас Янулявічус.

Толькі ў Літве з-за міжнародных санкцый, уведзеных супраць беларускіх кампаній, было замарожана каля 34 мільёнаў еўра і 7 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі