Літва сёлета выдала беларусам амаль 19,5 тысячы відаў на жыхарства
Вільня, Вострая брама / pexels.com
За сем месяцаў 2023 года грамадзяне Беларусі атрымалі ў Літве 19 477 часовых відаў на жыхарства (ВНЖ), паведамляе Дэпартамент міграцыі МУС краіны.
Агулам ад пачатку 2023 года літоўская служба выдала амаль 86,4 тысячы ВНЖ. Больш за ўсё такіх дазволаў атрымалі грамадзяне Украіны — 51 126. Прычым больш за 42 тысячы скарысталіся механізмам часовай абароны, уведзеным ЕС у сувязі з вайной.
Расіянам выдалі 2384 ВНЖ.
Раней паведамлялася, што Літва прызнала 910 беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы. 337 беларусаў з лістапада 2022-га атрымалі адмовы ў выдачы ВНЖ у Літве, у 205 беларусаў адклікалі раней выдадзеныя дазволы на пражыванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.