Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з-за памежнікаў, якія парушылі мяжу

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з-за памежнікаў, якія парушылі мяжу

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з-за 12 памежнікаў, якія парушылі мяжу. Пра гэта паведаміў літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

"Мы інфармавалі Беларусь, што здарэнне зафіксавана, яно выклікае глыбокую заклапочанасць, паколькі мы лічым гэта яшчэ адной правакацыяй, павышэннем тэмпературы ў і так ужо даволі напружанай сітуацыі, цытуе словы міністра Delfi. —  Мы заклікаем ўстрымацца ад здарэнняў, якія нават могуць быць расцэненыя як правакацыя, ужо не кажучы аб сапраўдных правакацыях".

Улады Літвы паведамілі пра інцыдэнт партнёрам па ЕС і NATO. Пры гэтым Ландсбергіс адзначыў, што рэакцыі ўладаў Беларусі на перасцярогі з боку Літвы сталі больш спакойнымі, чым былі раней.

Напярэдадні літоўскія памежнікі заявілі, што на тэрыторыю Літвы ўвайшло 12 беларускіх сілавікоў са шчытамі і дубінкамі, якія суправаджалі іракскіх мігрантаў, "падштурхоўвалі" іх на літоўскую тэрыторыю. Беларускія памежнікі заявілі, што "падштурхоўвалі" мігрантаў літоўцы. Кожны бок выклаў відэа інцыдэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі