Лойка, Талкачова і Ткачэнка, якія праходзяць па справе TUT.by, аб'яўлены ў вышук
Суд праходзіць у закрытым рэжыме / БЕЛТА
Журналісткі Вольга Лойка, Алена Талкачова, юрыстконсульт Кацярына Ткачэнка, якія праходзяць па справе TUT.by, аб'яўленыя ў Беларусі ў вышук. Крымінальную справу ў дачыненні да іх вылучылі ў асобную вытворчасць. Пра гэта піша прапагандыстка Людміла Гладкая. Па яе інфармацыі, меру стрымання змянілі з асабістага паручальніцтва на змяшчэнне пад варту.
Крымінальную справу ў закрытым рэжыме з 9 студзеня разглядае Мінскі гарадскі суд. На лаве падсудных палітзняволеныя — гендырэктар кампаніі "ТУТ БАЙ медыя" Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава. Пра іншых БЕЛТА ў панядзелак пісала, што "сёння ў судзе іх прысутнасць не чакаецца". Лойка, Талкачову і Ткачэнка вызвалілі з-пад варты яшчэ летась. Было вядома, што яны пакінулі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.