Лукашэнка абмеркаваў прэзідэнцкія выбары ва Украіне
Аляксандра Лукашэнку цікавіць, чаго варта чакаць у перспектыве ад Украіны. У чацвер у Мінску беларускі кіраўнік у чарговы раз сустрэўся з украінскім палітыкам Віктарам Медведчуком. Медвядчук — кіраўнік палітрады партыі "Апазіцыйная платформа — За жыццё". У СМІ яго нярэдка называюць "кумам Уладзіміра Пуціна".
"Цікавая ваша ацэнка, чаго чакаць у перспектыве ад Украіны, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Для мяне вельмі важна, магчыма, нават не менш, чым для вас, таму вельмі цікавыя вашы меркаванні на гэты конт і іншыя пытанні".