Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва Нацыянальнага банка
4 красавіка Аляксандр Лукашэнка сваім указам абнавіў кіраўніцтва Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.
Ён прызначыў чальцамі праўлення Нацбанка трох новых чалавек — Дзмітрыя Калечыца, Дзмітрыя Лапко і Аляксандра Шаўко. Цяпер іх прызначэнне павінен узгадніць Савет Рэспублікі.