Лукашэнка абрынуўся на расійскую прапаганду, беларуская прапаганда — на ЗША

Лукашэнка абрынуўся на расійскую прапаганду, беларуская прапаганда — на ЗША

Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што яго словы пра лячэнне каранавіруснай інфекцыі трактарам, гарэлкай і лазняй выкарыстоўваюцца ў антыбеларускай прапагандзе на расійскім тэлебачанні. Гаворка пра праграмы "для ўнутранага выкарыстання", якія дзяржаўныя расійскія тэлеканалы паказваюць насельніцтву Расіі. 

"Расіянам — вось тым, якія плявузгаюць, па-беларускі кажучы, — я хацеў бы сказаць: не чапайце нас, — заявіў Лукашэнка. — Навошта ж вы з нас у Расіі робіце дурняў? Навошта рускаму чалавеку, расіяніну забіваць у галаву, што там, на захадзе, нашы гэтыя вось беларусы — яны нейкія ненармальныя. Прычым тут ужо не адбрыкнешся, што гэта каналы, якімі немагчыма кіраваць".

Але расійскія тэлежурналісты — не адзіныя, хто карыстаецца тэмай каранавіруса ў прапанандзе, накіраванай супраць Захаду. На беларускім дзяржаўным тэлебачанні робіцца тое самае. Напрыклад, карэспандэнт СТБ Рыгор Азаронак ў праграме "Каранавірус: хто пад маскай..." ледзь не адкрытым тэкстам заяўляе, што COVID-19 — біялагічная зброя, распрацаваная ў інтарэсах ЗША:

“Меркавалася, што глабалізацыя зробіць ЗША і заходні свет безумоўным лідарам, а выйграў у глабалізацыі Кітай. Што трэба зрабіць, калі шахматная партыя прайграна? Перакуліць дошку. У мінулае стагоддзе гэта рабілі з дапамогай глабальных войн, а цяпер — ядзерная зброя: страшна. Перафарматаваць свет трэба інакш”.

Гэты тэлепрадукт таксама апынуўся "для ўнутранага карыстання". На Youtube праграму Азаронка немагчыма паглядзець ні ў ЗША, ні ў краінах Заходняй Еўропы, ні ва Украіне. Чаму? У намесніка генеральнага дырэктара СТБ Кірыла Казакова няма адказу на гэтае пытанне, якое яму задала "Наша Ніва". Наша версія: прагляды закрытыя, каб ніхто з амерыканскіх палітыкаў раптам не запытаўся ў беларускага кіраўніка, навошта ў Беларусі ў разгар пандэміі дзяржаўнае тэлебачанне робіць з амерыканцаў злачынцаў сусветнага маштабу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі