Лукашэнка абвесціў пра эксперымент з малаком на Магілёўшчыне (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак наведаў сыраробны завод у Бялынічах, які ўваходзіць у структуру холдынга "Бабуліна крынка". Вось што кіраўнік дзяржавы там сказаў дырэктару холдынга Ігару Кананчуку:

"Праз тыдзень мы ў Магілёве запускаем гэты эксперымент. Выйграеш ты, значыць усё тваё малако ў Магілёўскай вобласці... Але, не дай Бог, з боку вытворцаў малака (калгасаў, саўгасаў) з'явіцца нейкая карупцыя".

Мяркуецца, што новаўвядзенне дасць магчымасць сельгаспрадпрыемствам свабодна і без дыктату з боку аблвыканкама вырашаць, якому перапрацоўшчыку і на якіх умовах прадаваць малако. Спачатку планавалася правесці такі эксперымент у маштабах краіны, але пасля вырашылі абмежавацца Магілёўшчынай, адзначыў Лукашэнка.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі