Лукашэнка абвінаваціў былы ўрад у “безмазгоўнай пазіцыі” па тарыфах ЖКГ

Лукашэнка абвінаваціў былы ўрад у “безмазгоўнай пазіцыі” па тарыфах ЖКГ

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў стары ўрад у тым, што ён прасоўваў ідэю рэзкага павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ. На сённяшняй нарадзе з нагоды новых кадравых прызначэнняў ён назваў гэта “безмазгоўнай пазіцыяй”, перадае прэс-служба прэзідэнта. Паводле Лукашэнкі, МВФ не прапаноўваў імгненна ўзняць аплату камуналкі да 100%, гэта былі прапановы ўраду.

“Што б мы атрымалі? Мінімум —  незадаволенасць народа і неплацяжы. Людзі не змаглі б аплаціць той узровень камунальных паслугаў, які быў выстаўлены. Таму дакладна быў дадзены мною адказ на гэтае пытанне падчас яшчэ перадвыбарчай кампаніі: па меры росту заробкаў мы будзем паціху павялічваць плату за камунальныя паслугі з боку насельніцтва. І дамовіліся —  5 долараў штогод. Не, гэтага мала, і пачынаецца валакіта на ўвесь свет. Так вяліся перамовы з МВФ. Прэзідэнт ставіць адну задачу, а тут зноў спрабуюць прапхнуць ва ўрадзе, ды і ў Нацыянальным банку, не мыццём дык катаннем гэтую гэтак званую ліберальную пазіцыю, безмазгоўную паліцыю”, —  сказаў Лукашэнка.

Ён таксама распавёў, што ўмешваўся, запрашаў прадстаўнікоў МВФ і заяўляў ад імя Беларусі, якім шляхам краіна будзе рухацца. “І паглядзіце, многія міжнародныя арганізацыі і банкі, ЕБРР разумеюць нас, крэдытуюць. Бо мы абавязковыя людзі. Калі мы пазычылі, мы вяртаем гэтыя сродкі. І ніякай валакіты”, —  заявіў Лукашэнка.

Таксама ён сказаў, што ўрад перастаў выконваць даручэнні, якія ён даў народу публічна, што і стала “апошняй кропляй, якая перапоўніла келіх”.

“Прытым я паводзіўся абсалютна сумленна ў дачыненні гэтых службовых асобаў. Два гады таму паставіў задачу, я два гады талдычыў ім і распавёў ужо, што трэба рабіць. Выходзіць так: задачу прэзідэнт паставіў, потым распавёў, як выконваць гэтую задачу… Бачыць, што не выконваецца, —  пайшоў выконваць сам. У такім разе навошта такі ўрад?” —  задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі