Лукашэнка адкрыў трэцюю лінію мінскага метро, пасажыраў туды пусцяць заўтра
Аляксандр Лукашэнка адкрыў трэцюю лінію мінскага метро. Цырымонія прайшла ў пятніцу, 6 лістапада, на станцыі "Кавальская Слабада". Пасля Лукашэнка праехаў на цягніку і паглядзеў яшчэ тры станцыі лініі — "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". Пасажыраў туды пусцяць 7 лістапада ў 12:30.
Трэцяя лінія метро павінна злучыць поўдзень і поўнач сталіцы з яе цэнтрам. Паводле планаў, яна будзе налічваць 14 станцый.
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.