Лукашэнка ўхваліў праект “Вялікая сям'я”, за трэцяе дзіця дадуць 10 тысяч долараў

Грошы будуць адкладвацца на дэпазітны рахунак у валюце і штогод індэксавацца на ўзровень інфляцыі долара. Тэрмін дзеяння праекта складзе 5 гадоў, паведамляе БелТА. Пры гэтым выкарыстанне сродкаў будзе магчымым толькі калі дзіцёнку споўніцца 18 гадоў.

Грошы можна будзе накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоваў, атрыманне адукацыі, аховы здароўя і фарміраванне дадатковай пенсіі маці. З улікам штогадовай індэксацыі пасля 18-гадовага перыяду сям'я атрымае прыкладна 14 тысяч долараў. Да дасягнення 18-годдзя дзіцяці гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаныя толькі ў надзвычайным выпадку. Напрыклад, калі з’явіцца неабходнасць аказання складанай медыцынскай дапамогі любому члену сям'і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі