Лукашэнка адзначыў ролю ЕС у спыненні ўкраінскага канфлікту

Як інфармуе БЕЛТА, гутарка адбылася з ініцыятывы сербскага боку. Нікаліч павіншаваў беларускага кіраўніка з высокім узроўнем арганізацыі і паспяховым правядзеннем сустрэчы паміж кіраўнікамі Мытнага саюза, Украіны і ЕС, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня. Лукашэнка заявіў, што поспех сустрэчы палягае ўжо ў тым, што бакі пачалі размаўляць наўпрост і за круглым сталом абмяркоўваць надзённыя праблемы. 

Па звестках прэс-службы беларускага кіраўніка, Лукашэнка адзначыў ролю ЕС у перашкодзе эскалацыі канфлікту ў Украіне. Кіраўнік беларускай дзяржавы праінфармаваў прэзідэнта Сербіі, што сёння ў Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых узаемаадносін. Нікаліч асабліва падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі ў сувязі з тым, што ў 2015 годзе Сербія прымае старшынства ў АБСЕ. Ён запрасіў Лукашэнку ў наступным годзе наведаць Сербію з візітам.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі