Лукашэнка: Аказанне планавай меддапамогі не адмяняць!

Лукашэнка: Аказанне планавай меддапамогі не адмяняць!

19 кастрычніка на нарадзе, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць у Беларусі аказанне планавай меддапамогі. "Неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў, цытуе яго словы БЕЛТА. — Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна".

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра прыпыненне аказання планавай меддапамогі ў "амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя" 18 кастрычніка. Тлумачылася, што гэта робіцца "з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19".

Пазней у міністэрстве дадалі, што мэта — "засцерагчы здаровых людзей ад дадатковых рызык інфікавання". Аднак Лукашэнка быў катэгарычны: "Рашэнне прынята. Займайцеся". На наступным тыдні ён чакае даклад.

Таксама ў аўторак Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў і іншыя прынятыя ў Беларусі меры па нераспаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, ён незадаволены ўзмацненнем жорсткасці кантролю за нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі