Лукашэнка — банкіру з ЕС: Адказных бізнесменаў у Беларусі дастаткова

Лукашэнка — банкіру з ЕС: Адказных бізнесменаў у Беларусі дастаткова

17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аланам Пію. Кіраўнік Беларусі падзякаваў за інвестыцыі, якія з 1992 года склалі каля 1,8 млрд еўра. Ён адзначыў, што наша краіна гатовая і надалей супрацоўнічаць з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Пры гэтым улады Беларусі заўсёды шчырыя з еўрапейскімі банкірамі, не абяцаюць ім таго, што не могуць выканаць. Але яны ніколі не пойдуць на праекты, якія не прыносяць карысць дзяржаве, сказаў Лукашэнка.

Гаворка ішла і пра беларускі бізнес. Як вядома, нядаўна прайшлі затрыманні вядомых бізнесменаў, у тым ліку Юрыя Чыжа.

"Мы абсалютна не супраць прыватнага бізнесу — адказнага бізнесу, які дбае ў тым ліку за дзяржаву, а не толькі спрабуе зарабіць у сваю кішэню", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Ён дадаў, што такіх адказных бізнесменаў ў нашай краіне дастаткова.

Беларусь можа весці больш адкрыты дыялог з Еўрасаюзам і яна да гэтага гатовая, падкрэсліў кіраўнік нашай дзяржавы.

Алан Пію прыгадаў ранейшае супрацоўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця з беларускімі кампаніямі і ўрадам. На сённяшні дзень у банка "ўзнікла магчымасць зрабіць у Беларусі яшчэ больш". Гэтыя перспектывы банкір прапанаваў абмеркаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі