Лукашэнка: Беларусь апынулася ў гарачай палітычнай кропцы

Лукашэнка: Беларусь апынулася ў гарачай палітычнай кропцы

Беларусь апынулася ў гарачай палітычнай кропцы і павінна паклапаціцца пра сваю бяспеку. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас даклада старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанкі, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка згадаў пра нядаўні разрыў Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Па яго словах, наша краіна пасля гэтага апынулася ў цэнтры ўвагі. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што выступае катэгарычна супраць размяшчэння такога ўзбраення ў Еўропе. 

У святле гэтых падзеяў Лукашэнка заклікаў не ўспрымаць даклад Галоўчанкі як бразганне зброяй: "Гаворка ідзе пра тое, што мы, таксама знаходзячыся ў гэтым катле, гарачай палітычнай кропцы, не можам не звяртаць увагу на забеспячэнне сваёй бяспекі". Ён дадаў, што Беларусь павінна рабіць пэўныя захады для сваёй бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі