Лукашэнка: Беларусь больш не падтрымае працяг увазных мытных пошлін у ЕАЭС

Лукашэнка: Беларусь больш не падтрымае працяг увазных мытных пошлін у ЕАЭС

Беларусь не падтрымае прапанову зноў працягнуць тэрмін дзеючых нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 лістапада на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў — чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што гэтая тэма абмяркоўвалася на пасяджэнні 14 траўня ў Сочы. "Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што міністры фінансаў, а затым і вы да снежня папрацуеце над методыкай размеркавання пошлін і дакладзеце пра вынікі. Прапанова чарговы раз працягнуць тэрміны дзеючых нарматываў, мы пра гэта часта гаворым, абсалютна нявыгадная для Беларусі. Вядома, мы падтрымаць не можам", — падкрэсліў Лукашэнка.

Сумы ўвазных мытных пошлін у ЕАЭС размяркоўваюцца наступным чынам: Арменія — 1,22%, Беларусь — 4,56%, Казахстан — 7,055%, Кыргызстан — 1,9%, Расія — 85,265%. Нарматывы былі ўсталяваныя часова пасля далучэння Кыргызстана — да жніўня 2018 года. Аднак да гэтага тэрміну краін не змаглі дамовіцца, бо статыстычных звестак па Кыргызстану па-ранейшаму не было. Таму лідары краіны дамовіліся працягнуць дзеянне нарматываў да 31 снежня 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі