Лукашэнка: Беларусь падвергнутая сур'ёзнай рэвізіі на прадмет суверэнітэту

Лукашэнка: Беларусь падвергнутая сур'ёзнай рэвізіі на прадмет суверэнітэту

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз гаварыў пра тое, якімі будуць для Беларусі бліжэйшыя два гады. Падчас узгаднення кіраўнікоў мясцовых органаў улады кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2019-ы і 2020-ы будуць асаблівымі, насычанымі палітычнымі падзеямі. Паводле яго слоў, наша краіна "і злева, і справа, і на Захадзе, і на Усходзе, падвергнутая сур'ёзнай рэвізіі на прадмет суверэнітэту і незалежнасці". І да гэтага трэба быць гатовымі, інфармуе БЕЛТА.

"Ніхто нас не ссуне з месца, калі мы будзем працаваць эфектыўна", — сказаў Лукашэнка чыноўнікам. Ён нагадаў пра задачу забяспечыць "нармальнае жыццё" беларусам: "І мы абавязкова павінны, захаваўшы незалежнасць і суверэнітэт, палепшыць жыццё нашых людзей. У адваротным выпадку нікому гэту суверэнітэт будзе не патрэбны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі