Лукашэнка чакае ад мітрапаліта Паўла пераўтварэнняў у жыцці Царквы (відэа)

"З Вашым прызначэннем мы звязваем надзеі на правядзенне пераўтварэнняў ва ўнутраным жыцці Царквы, актывізацыю яе сацыяльнага служэння і асветніцкай дзейнасці", — цытуе "Интерфакс-Запад" словы Аляксандра Лукашэнкі, звернутыя да кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Паўла. Паводле Лукашэнкі, мітрапаліт — "мудры, вопытны, чалавек, які пабачыў свет".

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава акажа ўсялякую дапамогу мітрапаліту Паўлу ў рэалізацыі яго ініцыятываў. Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да беларускага народу з просьбай прыняць мітрапаліта Паўла як свайго, роднага па духу чалавека. Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што словы Аляксандра Лукашэнкі з'яўляюцца яснай, вызначанай праграмай, па якой павінен ісці кіраўнік беларускай царквы, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, напрыканцы 2013-га пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. Ён нарадзіўся ў Казахстане. Раней служыў епіскапам у ЗША, Канадзе і ў Еўропе. У Беларусі ніколі не жыў, але прыязджаў у нашу краіну.

Лукашэнка згадаў пра Полацкае і Тураўскае княствы, пра ВКЛ змаўчаў
 

Фота — БЕЛТА, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі