Лукашэнка чакае інфармацыю пра вінаватых і прычыны праблемы з вадой у Мінску
Аляксандр Лукашэнка чакае інфармацыю пра вінаватых і прычыны праблемы з вадой у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. Ужо другі дзень амаль 800 тысяч чалавек вымушаны набіраць пітную ваду з аўтацыстэрн ці купляць яе ў крамах, паколькі ваду з-пад крана піць нельга. Датычыць гэта найперш Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў, але ваду пачалі ўжо падвозіць і ў іншыя месцы сталіцы.
Высвятляецца, што Лукашэнка трымае сітуацыю з вадой "на асабістым кантролі", інфармацыю ён атрымлівае "ад розных крыніц". Даклады ідуць з учорашняга дня, адразу пасля вяртання з параду ў Маскве. Пул Першага расказвае, яе была перарвана нарада ў Савеце Рэспублікі — прыбегла сакратарка Наталлі Качанавай і сказала, што "праз 10 хвілін размова з Аляксандрам Рыгоравічам, наконт вады".
Лукашэнка патрабуе ў кароткія тэрміны высветліць прычыну здарэння і назваць вінаватых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.