Лукашэнка даручыў праверыць эфектыўнасць аховы мяжы з Украінай

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта, міністрам абароны і ўнутраных спраў праверыць эфектыўнасць аховы мяжы з Украінай, а таксама тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, мерапрыемствы па паслядоўным узмацненні аховы дзяржмяжы на паўднёвым накірунку прадугледжваюць фармаванне памежных заставаў, штабу тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна Гомельскай вобласці.

Таксама мусіць быць створана асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў у Ельску, падраздзяленні ўнутраных войскаў у Мазыры "для аховы важнага аб'екта тэрытарыяльнай абароны".

Адзначым, што аналагічная праверка праводзілася летась. Тады быў створаны Мазырскі памежны атрад.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі