Лукашэнка: Дурніца ў сельскай гаспадарцы павінна быць скончаная
У аграрыяў псіхалогія такая, што яны ныюць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі па Лагойскім раёне Міншчыны 9 красавіка, перадае БЕЛТА.
Ён заклікаў работнікаў сельскай гападаркі павысіць узровень дысцыпліны і разлічваць пераважна на ўласныя сілы.
"Наша бяда — псіхалогія. Мы, аграрыі, пачынаем ныць: а вось нам цяжка. Дворнік (віцэ-прэм'ер. — БЕЛТА) ходзіць, думае: так, сапраўды. Увайшоў у становішча. Трэба ім дапамагаць. Бяжыць да мяне, мяне пераконвае. я таксама думаю: так, трэба дапамагаць. А ён сядзіць і рукі пацірае, пасмейваецца: вось я напружыў — мне далі. Усе, дурніца павінна быць скончана", — прыгразіў кіраўнік дзяржавы.
На Лагойшчыне Лукашэнка наведае сельскагаспадарчы комплекс "Лагойскі" філіяла РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт", а таксама азнаёміцца з хадой веснавых палявых работ як у рэгіёне, так і ў цэлым па краіне.