Лукашэнка: галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі метад па рэагаванні на каранавірус дае плён. Сітуацыя з ім, як і з іншымі захворваннямі, "цярпімая". Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак на нарадзе ў Мінску, на якой прысутнічала кіраўніцтва ўраду і Адміністрацыі прэзідэнта. Ён падкрэсліў, што гэта не значыць, "што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі".
"І гэтым метадам, гэтым шляхом скарысталіся і іншыя дзяржавы, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Паглядзіце на заходнія краіны: паціху адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых [з пацверджаным каранавірусам] у Беларусі за гэтыя тры месяцы".
Таксама кіраўнік дзяржавы нагадаў пра Расію, якая таксама пачынае адкрывацца пасля каранціну.
"Будзем лячыць людзей, будзем глядзець, што будзе далей, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Але хачу... катэгарычна папярэдзіць, што галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва".
Беларускі кіраўнік лічыць, што статыстыка, дынаміка і паказчыкі па каранавірусе і іншых хваробах забудзецца, а вось загінулыя людзі, якіх маглі выратаваць і не выратавалі, застанецца. "Жалезна трэба патрабаваць ад Мінаховы здароўя і лекараў захавання жыцця людзей", — заявіў Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён гэтую сітуацыю бярэ "пад сур'ёзны кантроль".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.