Лукашэнка: Госпад дапаможа пераадолець каранавірус

Лукашэнка: Госпад дапаможа пераадолець каранавірус

Перамагчы каранавірус у Беларусі ўдасца з Божай дапамогай. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

"Думаю, Госпад дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасці і напасці", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Раней беларускі кіраўнік у якасці сродкаў барацьбы з каранавірусам называў гарэлку, лазню, працу на трактары, гульню ў хакей, козачак і гарачае паветра ад вогнішча. 

Цяпер Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь правільна зрабіла, што не ўводзіла каранцін, каб стрымаць распаўсюд COVID-19. "Мы выбралі свой шлях. І я перакананы сёння, што мы зрабілі правільна. Мы не ўвялі надзвычайнае становішча", — патлумачыў ён.

Кіраўнік Беларусі лічыць, што праз месяц пра пандэмію можна будзе забыцца: "Калі мы і далей будзем ісці гэтым шляхам, мы абавязкова праз месяц забудзем пра каранавірус".

Пра здольнасць Лукашэнкі да медыцынскіх прагнозаў гаворыць наступны факт: напрыканцы сакавіка ён заяўляў, што Беларусь, па яго адчуваннях, ужо дасягнула піка захворвання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі