Лукашэнка хоча, каб беларускія вайскоўцы прайшлі па Краснай плошчы
8 траўня ў Маскве прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі пра сітуацыю ва Украіне. Лукашэнка прапанаваў каардынаваць дзеянні Беларусі і Расіі па Украіне.
Таксама гаворка ішла пра заўтрашняе свята — Дзень Перамогі. Лукашэнка прапанаваў Пуціну падумаць аб правядзенні параду беларускіх і расійскіх вайскоўцаў на Краснай плошчы ў гонар 70-х угодкаў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Я думаю, нам давядзецца падумаць пра тое, каб на парадзе беларусы і расійская армія прадэманстравалі гэта (адзінства). Думаю, гэта будзе нармальна, калі на Краснай плошчы нашы падраздзяленні будуць прымаць удзел (у парадзе)", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі РІА "Новости".