Лукашэнка: "Хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў"

Лукашэнка: "Хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў"

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак сабраў на нараду эканамічны блок краіны. У ёй удзельнічае кіраўніцтва ўраду, Адміністрацыі прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю, Нацыянальнага сходу. Асноўныя тэмы — павышэнне эфектыўнасці працы асобных прадпрыемстваў, міжнароднае супрацоўніцтва (мытныя пытанні, узаемадзеянне з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця). На нарадзе разгледзяць некалькі законапраектаў, якія "непасрэдна будуць уплываць на дзелавую сферу", інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Асабліва эмацыйна Лукашэнка адрэагаваў на сітуацыю з працай асобных прадпрыемстваў. Ён заявіў, што ніякіх паблажак для іх не павінна быць.

"І хопіць мне уносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Толькі пасля таго, як (у чарговы раз нагадваю) кіраўнікі [гэтых прадпрыемстваў] пойдуць у месцы не надта далёкія, мы будзем разглядаць прапановы ў другі і ў трэці раз. А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе выдатна адчувае".

Аляксандра Лукашэнку абурае, што прадпрыемствы не выканалі абяцанае, не вярнулі грошы інвестару ці бюджэту, якому даводзіцца плаціць за іх даўгі. "Трэба гэтую практыку было скончыць учора", — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка: "Хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў"
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі