Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра рэвалюцыю ў Кыргызстане

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра рэвалюцыю ў Кыргызстане

7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Ён павіншаваў расійскага прэзідэнта з днём нараджэння.

Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Первого, Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра рэвалюцыю ў Кыргызстане, пра сітуацыю ў Нагорным Карабаху. Таксама яны абмеркавалі каранавірус (абодва заклапочаныя павелічэннем колькасці заражэнняў) і адкрыццё межаў (даручэнне аб вырашэнні гэтага пытання атрымалі ўрады). У кароткім паведамленні сярод тэмаў размовы не згадваюцца пратэсты ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі