Лукашэнка: Калі Сусветны банк падтрымае, павялічым дарожную сетку ўдвая

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Сусветны банк вельмі дапамог у мадэрнізацыі энергетычнай базы дзяржавы, у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Але асаблівую ўвагу ён звярнуў на фінансаванне будаўніцтва аўтамабільных дарог. Лукашэнка падкрэсліў, што "ад стану дарог транзітнай дзяржавы залежыць эфектыўнасць эканомікі Усхода і Захаду".

Лукашэнка: "У сувязі з тым, што іншыя транзітныя дзяржавы паміж Еўропай і Усходам цяпер у складаным становішчы, асабліва Украіна, Беларусь з'яўляецца найбольш прывабнай краінай транзіту. І намі прынятыя дадатковыя меры па будаўніцтве і мадэрнізацыі існуючых транспартных калідораў паміж Еўропай і Азіяй".

Кіраўнік Беларусі папрасіў прадстаўніцу Сусветнага банка аб выдзяленні дадатковых рэсурсаў для будаўніцтва аўтамабільных дарог у нашай краіне. Ён адзначыў, што гэта "не толькі інтарэс Беларусі, але і ЕС, Расіі і Азіі". Аляксандр Лукашэнка гарантаваў, што, калі будзе фінансаванне, праз 3-4 гады дарожная сетка пашырыцца ўдвая і палепшыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі