Лукашэнка хоча аднавіць стасункі з Грузіяй

Cцяг Грузіі

Cцяг Грузіі / v-georgia.com

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на аднаўленне поўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй, абапіраючыся на агульныя каштоўнасці двух народаў. Пра гэта беларускі аўтакрат заявіў у апублікаваным афіцыйным віншаванні грузінскага народа з Днём Незалежнасці.

У тэксце Лукашэнка падкрэсліў, што гістарычныя хрысціянскія традыцыі і каштоўнасці, якія падзяляюць Беларусь і Грузія, а таксама шчырая любоў да Радзімы і імкненне жыць і працаваць на сваёй зямлі, заўсёды аб'ядноўвалі гэтыя беларусаў і грузін. Ён выказаў упэўненасць, што такія духоўныя сувязі і ўзаемнае разуменне дапамогуць хутка аднавіць супрацу паміж краінамі.

Пры гэтым летась палітык сустракаўся з кіраўніком самаабвешчанай Абхазіі Асланам Бжаніяй, што выклікала асуджэнне з грузінскага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі