Лукашэнка ляціць на нечаканую сустрэчу з Пуціным

У Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка вылецеў з аэрадрома "Балбасава" ў Аршанскім раёне​ / @pul_1
У Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка вылецеў з аэрадрома "Балбасава" ў Аршанскім раёне​ / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка ляціць з візітам у Расію, паведамляе праўладны телеграм-канала "Пул Першага". Запланавана сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.

Тэмай сустрэчы заяўленыя "развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах" і "міжнародная праблематыка".

У Расію Лукашэнка выляцеў з Аршанскага раёна. "Пул Першага" паведаміў, што самалёт кіраўніка дзяржавы чакаў яго на аэрадроме "Балбасава".

Між тым расійскі тэлеграм-канал "Пул №3" піша, што "ў графіку Пуціна на гэты тыдзень ніякай сустрэчы з Лукашэнкам не значылася", не анансаваў яе і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. "У чым экстранасць сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі?", задаецца пытаннем аўтар расійскага тэлеграм-канала.

Апошні раз вочна Лукашэнка і Пуцін размаўлялі 28-29 траўня, прагаварылі больш за пяць гадзін. Заяваў для прэсы па выніках перамоваў ужо традыцыйна не было.

Цяперашні візіт у Расію стане для Лукашэнкі чацвёртым з пачатку года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі