Лукашэнка: "Малако падзець няма куды, а ў нас кошты ўвесь час растуць"

Лукашэнка: "Малако падзець няма куды, а ў нас кошты ўвесь час растуць"

Рост коштаў на прадукты харчавання выклікаў абурэнне Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён заявіў на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Кіраўнік Беларусі насцярожаны, там што за студзень цэны на прадукты харчавання выраслі больш як на 1%. 

"Таксама практычна на працягу года пастаянна даражэе малочная прадукцыя. Ідыятызм поўны. Малако падзець няма куды, а ў нас кошты ўвесь час растуць. Мы не можам свой народ забяспечыць гэтым прадуктам", — прыводзіць яго выказванне БЕЛТА.

Лукашэнка заклікаў прафсаюзы разам з Камітэтам дзяржкантролю вырашыць гэтую праблему: "У нас сёння ўсе кінуліся ў гандаль. Чаму? Там добра жывецца. І вы ведаеце, як там гандлююць. Нічога, не збяднеюць, калі патрымаюць цэны на 20 сацыяльна значных прадуктаў харчавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі