Лукашэнка — міліцыі: Вы павінны зрабіць усё, каб спадабацца чалавеку

Лукашэнка — міліцыі: Вы павінны зрабіць усё, каб спадабацца чалавеку

"Вы павінны рабіць усё, каб спадабацца чалавеку сваімі дзеяннямі. Але не залішне залагоджваць кагосьці", — сказаў Аляксандр Лукашэнка беларускім міліцыянерам на калегіі МУС па выніках працы органаў унутраных спраў у 2015 годзе.

Як паведамляе БЕЛТА, у якасці прыкладу Лукашэнка прывёў дзеянні міліцыі ў навагоднюю ноч, калі тыя дапамагалі людзям нападпітку.

"Па-людску, па абстаноўцы глядзіце. Усё ў законе не прапішаш, і вы павінны дзейнічаць такім чынам, абараніць, каго трэба, дапамагчы, каму трэба. Вы ад участковага да міністра ўнутраных спраў сваёй структурай непасрэдна праймаеце ўсё наша грамадства. І калі б у нас была ідэальная міліцыя, у нас бы быў ідэальны парадак. Вы для нашых грамадзян — самыя блізкія прадстаўнікі закону, ўвасабляеце для іх справядлівасць і бяспеку", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамляла Еўрарадыё, некалькі дзён таму міліцыя ў мінскім судзе затрымала двух актывістаў і журналіста tut.by, іх жорстка збілі і пакаралі штрафамі. Журналіст Павел Дабравольскі падаў заяву на міліцыянераў.

Пяць гісторый збівання беларускіх журналістаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі