Лукашэнка: можа быць, перафарматуем увогуле сістэму аховы здароўя ў Мінску?
2 чэрвеня падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака ішла гаворка пра будаўніцтва клінічнай бальніцы ў сталіцы. "Што будзем рабіць: будаваць, не будаваць? — гаварыў Лукашэнка. — Можа быць, перафарматуем увогуле сістэму аховы здароўя [у Мінску]. Зразумела, што сёння мы не пабудуем. Сёння не да гэтага. Але, тым не менш, перспектыву павінны бачыць".
Пасля сустрэчы Сівак паведаміў, што кіраўнік дзяржавы ўхваліў далейшую прапрацоўку праекта пабудовы ў Мінску ў раёне Даўгінаўскага тракту шматпрофільнай бальніцы. У яе складзе прадугледжаны асобны інфекцыйны корпус. А ў выпадку патрэбы ўся клініка зможа перапрафілявацца ў інфекцыйны стацыянар. Па словах старшыні Мінгарвыканкама, пытанне ў цане і часе пачатку працаў. Праект да 2013 года прапрацоўваўся з нейкай французскай кампаніяй і цяпер гэтую дакументацыю давядзецца перарабіць, паведамляе sb.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.