Лукашэнка можа ўбачыць "чырвоную кнопку" Пуціна

Лукашэнка можа ўбачыць "чырвоную кнопку" Пуціна

У суботу, 19 лютага, Аляксандр Лукашэнка з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным паўдзельнічае ў "мерапрыемствах па ваенным супрацоўніцтве". Як паведамляла прэс-служба Пуціна, "пад яго кіраўніцтвам пройдзе планавае вучэнне сіл стратэгічнага стрымлівання", "плануюцца пускі балістычных і крылатых ракет".

18 лютага на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра заўтрашні дзень: "Калі ўсё будзе нармальна, мы пабудзем на цікавым мерапрыемстве". "Паўдзельнічаем! паправіў яго расійскі прэзідэнт. — ...Прымем актыўны ўдзел!".

"Вы ведаеце пра знакаміты чорны чамаданчык, пра чырвоную кнопку і так далей..., гаварыў у пятніцу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. — Падобныя вучэнні, падобныя нават трэніровачныя пускі немагчымыя без кіраўніка дзяржавы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі