Лукашэнка: Мы будзем вечна помніць тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны

Лукашэнка: Мы будзем вечна помніць тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў", — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь "першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара". Але беларусы, разам з іншымі народамі СССР, вытрымалі цяжкасці, разбілі ворага і вызвалілі родную зямлю ды аднавілі разбураныя гарады і спаленыя вёскі.

Кіраўнік Беларусі падзякаваў ветэранам, "якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця". "Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў — тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў суайчыннікам добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Лукашэнка: Мы будзем вечна помніць тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі