Лукашэнка: "Мы стварылі каласальны афшор"

Лукашэнка: "Мы стварылі каласальны афшор"

22 ліпеня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам ураду абмяркоўвалася "навядзенне парадку" ў сітуацыі з прадпрымальнікамі і рамеснікамі. "У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў,гаварыў Лукашэнка. — У нас народу столькі няма, а будзе 12 мільёнаў індывідуальных прадпрымальнікаў! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі...".

Ён заявіў, што нельга "задушыць ініцыятыву", але трэба "навесці парадак".

Перад Саўмінам пастаўлена задача вывучыць сітуацыю "разам з парламентарамі, профільнымі ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады".

Якія новаўвядзенні рыхтуюцца для ІП і рамеснікаў, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі