Лукашэнка на нарадзе: Чаму мы не ў Віцебску?! (відэа)

Аляксандр Лукашэнка даручыў Генпракуратуры прааналізаваць нанесеныя дзяржаве страты ад зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі "Віцебскдрэва".  



"Запрасіце генпракурора, даручыце ў рамках крымінальнай справы разгледзець пытанні і падлічыць страты, — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Са мной узгадняць не трэба: трэба за кімсьці прасачыць, правядзіце аператыўныя дзеянні, саджаць у следчы ізалятар — саджайце".



Падставай для дадзенага даручэння стала чарговае змяшчэнне тэрмінаў поўнага ўводу ў эксплуатацыю вытворчых ліній у рамках праекта па мадэрнізацыі "Віцебскдрэва".



Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нараду па развіцці дрэваапрацоўкі ў Беларусі планавалася правесці на дадзеным прадпрыемстве, і пацікавіўся, чаму месца правядзення было зменена: "Як бачыце, сённяшняя нарада праходзіць не ў Віцебску, а ў Мінску. Чаму?".
 

Нагадаем, учора кіраўнік Беларусі папярэдзіў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, каб не было "манілаўшчыны", бо ён ведае "вельмі дэтальна, што адбываецца на кожным прадпрыемстве".

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі