Лукашэнка: на Вялікдзень я пайду ў царкву

Лукашэнка: на Вялікдзень я пайду ў царкву

У Беларусі не забараняюць наведваць храмы на Вялікдзень, але варта прыняць меры засцярогі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Пра гэта на нарадзе 13 красавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ўлады забаранілі кіраўнікам усіх канфесій зачыняць храмы на час эпідэміі каранавіруса.

Кіраўнік дзяржавы згадаў, што ў мінулыя выходныя Вялікдзень адзначалі католікі. І вернікі, хоць і менш, чым звычайна, прыйшлі ў касцёлы. Лукашэнка заявіў, што ім ніхто не забараняў прыходзіць, аднак людзі самі засцерагліся. "Яшчэ раз падкрэсліваю: мы дарогу да храма нікому не закрываем. Гэта маё цвёрдае патрабаванне", — перадае БЕЛТА яго словы. 

У бліжэйшую нядзелю Вялікдзень святкуюць праваслаўныя. Беларускі кіраўнік паведаміў, што сам на гэтае свята пойдзе ў царкву. "Гэта мая традыцыя. Я рэдка бываю, але на Каляды і Вялікдзень я заўсёды ў царкве. Звычайна ў раёны выязджаю, бываю ў гэтых маленькіх цэркаўках", — заявіў Лукашэнка. 

Святарам ён прапанаваў не трымаць людзей у храмах доўга — з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Лепш, кажа кіраўнік дзяржавы, казаць казацнь на адкрытым паветры. Таксама на вуліцы ён прапанаваў ставіць і сталы для асвячэння ежы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі