Лукашэнка нагадаў пра карупцыю, узведзеную ў ранг дзяржпалітыкі (відэа)
Кіраўнік Беларусі заклікае органы бяспекі і спецслужбы краін СНД надаць пільную ўвагу барацьбе з карупцыяй і недапушчэнню тэрарыстычных пагроз.
Пра гэта ён заявіў у чацвер у Мінску на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў СНД.
"Мы бачым, да якіх разбуральных наступстваў можа прывесці татальная карупцыя, узведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі, на прыкладзе ў тым ліку нашых суседзяў", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.
Акрамя таго, Лукашэнка звярнуў увагу на пагрозу міжнароднага тэрарызму. Па яго словах, усё больш актыўна экстрэмісцкія ідэі пранікаюць у Еўропу і, на жаль, у краіны Садружнасці. Тэрарыстычныя праявы правакуюць маштабныя сацыяльныя канфлікты, наносяць шкоду міждзяржаўным адносінам, дэстабілізуюць грамадска-палітычную сітуацыю, дадаў ён.
Фота — sb.by