Лукашэнка не мае намеру "ізаляваць і закрыць краіну"

Лукашэнка не мае намеру "ізаляваць і закрыць краіну"

У чацвер Аляксандр Лукашэнка правёў у Палаце Незалежнасці нараду, прысвечаную сітуацыі з распасюдам каранавіруса. Як паведамляе яго прэс-служба, прысутнічалі кіраўнікі Мінаховы здароўя, "Белмедпрэпаратаў", Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, найлепшыя айчынныя спецыялісты па інфекцыйных захворваннях.

"Ідзе другая хваля, — аб'явіў Лукашэнка. — ...Хай у нас і не такі рэзкі ўздым захворвання, але ён прысутнічае".

Яго цікавіла наступнае: "Наколькі хутка вірус распаўсюджваецца на гэты раз?"

"Я атрымаў вашы графікі, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка медыкам. — Скажу шчыра, я некалькі скептычна да іх стаўлюся. Таму што ўсё, што я атрымліваў па першай хвалі [каранавіруса], яны не зусім адпавядалі тым рэаліям, якія складваліся. Гэта значыць прагнозы былі некалькі памылковымі".

Лукашэнка заявіў, што не мае намеру "ізаляваць і закрыць краіну".

На нарадзе было абвешчана, што ў якасці падтрымкі медперсаналу, які працуе з заражанымі COVID-19, выплацілі 300 мільёнаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі