Лукашэнка: нават у першыя дні збору подпісаў ужо вельмі весела
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з агульнапрынятымі сусветнымі стандартамі, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Заява прагучала 12 верасня на цырымоніі ўручэння даверчых грамат замежнымі амбасадарамі, перадае БЕЛТА.
Беларускі кіраўнік заявіў, што Захад заўсёды папракаў Беларусь у нудных выбарчых кампаніях. Аднак, як зазначыў Лукашэнка, нават у першыя дні збору подпісаў "ужо вельмі весела".
Ён выказаў перакананне, што каго б ні выбралі ў Палату прадстаўнікоў, "гэта будзе выбар курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, эвалюцыйнае развіццё і памнажэнне нашых дасягненняў".