Лукашэнка не выключае, што будзе беларуская вакцына ад каранавіруса

Лукашэнка не выключае, што будзе беларуская вакцына ад каранавіруса

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што будзе беларуская вакцына ад каранавіруса. Пра гэта ён заявіў 14 снежня падчас наведвання 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

"Калі напрацоўкі нашых навукоўцаў акажуцца сур'ёзнымі, будзем займацца вытворчасцю ўласнай вакцыны", цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал @ontnews.

А пакуль, па яго словах, разглядаецца магчымасць вытворчасці расійскай вакцыны, а таксама яе закупка для вакцынацыі "груп рызыкі".

Планы амбіцыйныя, паколькі вакцыну распрацавалі толькі сапраўдныя гіганты фарміндустрыі, патраціўшы на гэта мільёны (калі не мільярды) долараў.

Раней віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Ігар Петрышэнка заявіў, што Беларусь плануе закупіць вакцыну ад COVID-19 для 2 мільёнаў грамадзян. Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасць арганізацыі ў нашай краіне ўласнай вытворчасці расійскай вакцыны Sputnik-V у пачатку лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі