Лукашэнка: некаторых затрымалі з амерыканскімі пашпартамі

Лукашэнка: некаторых затрымалі з амерыканскімі пашпартамі

6 жніўня падчас нарады, прысвечанай бяспецы выбарчай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка гаварыў не толькі пра затрыманых у нашай краіне расіянах. Яго нават абурыла, што толькі пра іх і гавораць, бо "затрымана нямала людзей" іншых, якія таксама нібыта спрабавалі "дэстабілізаваць сітуацыю".

"Да цудаў часам даходзіць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — ...Некаторых людзей затрымалі з амерыканскімі пашпартамі, жанатых на амерыканках, працуючых у Дзярждэпе". Беларускі кіраўнік здзівіўся, што "са штыкамі наперавес іх абараняюць расійскія кіраўнікі".

Відавочна, што гаворка пра паліттэхнолага Віталя Шклярава, затрыманага нядаўна ў Беларусі.  Яго падазраюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і адправілі пад арышт на два месяцы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў (не называючы прозвішча), што Шкляраў "хайпаваўся" ў Беларусі, а цяпер ЗША пачне яго (а магчыма ёсць і іншыя затрыманыя "з амерыканскімі пашпартамі") абараняць.

"Грошы засцілаюць вочы, пазелянелі ад гэтых грошай: хто плаціць, за таго і спяваюць, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Вось адзіная разгадка. І ў нас такіх людзей нямала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі