Лукашэнка: некаторым не падабаецца, што ў нас не больш за 950 выпадкаў COVID-19

Лукашэнка: некаторым не падабаецца, што ў нас не больш за 950 выпадкаў COVID-19

21 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі "паступова паляпшаецца", але "нельга расслабляцца". Ён сустракаўся з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і сваім памочнікам Аляксандрам Косінцам. Па словах Лукашэнкі, "месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца". Так ён акрэсліў тэрмін, калі давядзецца далей змагацца з распаўсюдам каранавіруса. Таксама ён абурыўся, што не ўсім падабаецца афіцыйная статыстыка, якую агучвае Міністэрства аховы здароўя.

"Ні ў якім выпадку нельга расслабляцца, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім... Асабліва ў нас краіне — ёсць у нас такія пісьменныя — "ах чаму гэта ў нас 950 выпадкаў мы выяўляем кавідных, чаму не болей?". Кіраўнік дзяржавы абурыўся такой пазіцыяй.

"Камусьці хочацца, каб болей, але яны не думаюць, што яны самі могуць туды трапіць! — працягваў кіраўнік дзяржавы. — Ёсць у нас такія, любяць пагаварыць. Ну гэта іх справа".

На раніцу 21 траўня ў Беларусі налічвалася 33,3 тысячы пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам (+945 за апошнія суткі). Ужо 16-ы дзень колькасць новых выпадкаў COVID-19 штодня не апускаецца ніжэй за 900. Памерлі 185 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі