Лукашэнка: некаторыя разумнікі псіхоз ствараюць у грамадстве

Лукашэнка: некаторыя разумнікі псіхоз ствараюць у грамадстве

5 лістапада на нарадзе ў Мінску Аляксандр Лукашэнка загадаў адбудаваць сістэму ў пытанні тэставання на каранавірус. Паводле яго слоў, "усялякае тэставанне павінна быць у тых лабараторыях, якія вызначыць Мінаховы здароўя". "Асабліва ў Мінску",цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

"А то ў нас некаторыя разумнікі закупілі нейкае абсталяванне і пачынаюць шкуру драць з людзей, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Псіхоз ствараюць у грамадстве".

Ён заявіў, што "да 300 рублёў даходзіць адзін тэст". Сістэма мусіць быць адбудавана ўжо да панядзелка.

"Калі хтосьці з прыватных лабараторый хоча дапамагчы дзяржаве — на дзяржаўных умовах", — дадаў Лукашэнка.

Справаздачу з нарады, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам, можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі