Лукашэнка паабяцаў расказаць шмат цікавага пасля каранавіруса

Лукашэнка паабяцаў расказаць шмат цікавага пасля каранавіруса

У Беларусі прымаюцца неабходныя меры па прафілактыцы і прадухіленню распаўсюду каранавіруса COVID-2019. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з работнікамі ААТ "Белгіпс" 27 сакавіка.

Па яго словах, сваімі справамі ў гэтым плане замаюцца ўсе — ад медыкаў да праваахоўнікаў. Кіраўнік дзяржавы чарговы раз заявіў, што ён супраць псіхозу і панікі вакол гэтай тэмы. "Мы гэтым займаемся. Але толькі без шуму і пылу", — перадае БЕЛТА яго словы.

Каб абгрунтаваць беларускія меры ва ўмовах пандэміі каранавіруса, Лукашэнка спаслаўся на прэзідэнта ЗША. Ён згадаў словы Дональда Трампа, што наступствы для эканомікі і жыцця людзей у выніку могуць быць цяжэйшымі, чым ад самога віруса.

Акрамя таго, кіраўнік Беларусі паабяцаў пасля спаду эпідэміі каранавіруса расказаць шмат цікавага дадае Telegram-канал "Пул Першага". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі