Лукашэнка паабяцаў вярнуцца на Валаам з сякерай, пілой і касой (відэа)
З'явілася чарговае відэа з Валаама, вострава ў Ладажскім возеры, куды 17 ліпеня прыехалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Прыехаў і Мікалай Лукашэнка. Яны наведалі мясцовы праваслаўны манастыр. У размове з яго кіраўнікамі Лукашэнка прызнаўся, што вельмі рады прыехаць туды ўпершыню "разам са сваім сябрам". Ён паабяцаў: "Прыеду з сякерай, з пілой, з касой. Ну і пагляджу, як вы тут гаспадарыце". Пуцін стаяў побач і ўсміхаўся.
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сёння вернуцца ў Санкт-Пецярбург. Перамовы, прысвечаныя інтэграцыйным пытанням, працягнуцца ў чацвер.