Лукашэнка пагражае "дармаедам": Мы маем досвед савецкіх часоў
Падчас свайго выступу 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да дкрэта №3, вядомага як "дэкрэт аб дармаедах". Па яго словах, сёння іх 350 тысяч чалавек. "Што будзем з імі рабіць?" — запытаўся кіраўнік дзяржавы. "Яны павінны працаваць, бо яны ствараюць нам вялізную праблему ў праваахоўнай сістэме", — патлумачыў ён.
Лукашэнка заявіў, што падатак з дармаедаў праблемы не вырашыць: "10 тысяч заплацяць, а астатнія ж не заплацяць. А ў лютым-сакавіку выйдуць на плошчу".
Таму кіраўнік дзяржавы прапаноўвае скарыстацца досведам савецкіх часоў, калі дармаедства пераследавалі паводле Крымінальнага кодэксу: "Іх трэба прымусіць працаваць. І мы маем досвед — гэта досвед савецкіх часоў".
"Мэта дэкрэта — адна: кожны чалавек павінен працаваць!" — дэклараваў Лукашэнка.