Лукашэнка папракнуў сілавікоў, што яны распіярылі былых сілавікоў
Аляксандр Лукашэнка папракнуў сілавікоў, што яны распіярылі былых беларускіх сілаквікоў, якія дзейнічаюць за мяжой. У панядзелак прайшла нарада, прысвечаная грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Прысутнічалі кіраўнікі сілавога блока і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў, якія звольніліся пасля прэзідэнцкіх выбараў і з'ехалі за мяжу, публікуе уцечкі з сілавых структур, расследаванні рэзанансных спраў, а ў мінулую суботу паспрабавала каардынаваць вулічную акцыю ў сталіцы.
"Вы бачыце, што памяняліся рэжысёры за мяжой, — гаварыў на нарадзе Лукашэнка. — Ужо некаторыя [тг-]каналы, якія раней вадзілі па Мінску пратэстуноў, ад гэтага адмовіліся. З'явіліся больш радыкальныя, накшталт распіяранага вамі...".
Аляксандр Лукашэнка ацаніў колькасць удзельнікаў ініцыятывы ў 15-20 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.