Лукашэнка папрасіў Кітай купляць паболей калійных угнаенняў

Лукашэнка папрасіў Кітай купляць паболей калійных угнаенняў

26 студзеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Нагодай для размовы стала чарговая гадавіна ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Падчас размовы Сі Цзіньпін пацвердзіў, што Кітай паставіць у Беларусь неабходныя аб'ёмы сваёй вакцыны ад COVID-19. 

А Лукашэнка папрасіў, каб Кітай павялічыў аб'ёмы закупкі калійных угнаенняў. У адказ кітайскія партнёры запэўнілі, што актыўна папрацуюць над гэтым пытаннем.

Як вядома, асноўным партнёрам "Беларуськалію" цяпер з'яўляецца нарвежская кампанія Yara. Яе кіраўніцтва выказала трывогу з нагоды звальнення страйкоўцаў з "Беларуськалію" і парушэння правоў чалавека ў Беларусі. 

Верагодна, афіцыйны Мінск разглядае Кітай як страхоўку ад магчымага скасавання кантракту з боку нарвежскай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі